Беларуская Служба

Дэпутат Сейма: Неабходна тэрмінова паклапаціцца пра поўную абарону лідараў апазіцыі Беларусі, якія знаходзяцца тут

02.06.2021 14:41
Павел Латушка падаў у Генпракуратуру Польшчы заяву аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці адразу шэрагу функцыянераў рэжу.
Аўдыё
  • Падаючы заяву ў генпракуратуру Польшчы на ўсё сілавое кіраўніцтва Беларсі, Павел Латушка адзанчыў, што гэтым крокам ён таксама намагаецца прадэманстрваць, што беларусы ніколі не здадуцца ў сваёй барацьбe.
.   . , , 2  2021
М. Шчэрба і П. Латушка, Варшава, 2 чэрвеня 2021 годаЯ. Смялоўская, Беларуская служба ПР

Адзін з ключавых прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падаў у Генпракуратуру Польшчы заяву аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці адразу шэрагу функцыянераў рэжу: Аляксандра Лукашэнкі, намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпенкова, старшыні КДБ Івана Церцеля ды іншых. Падставай стаі шматлікія пагрозы фізічнай расправы і выкрадання.

Падчас падачы заявы ў пракуратуру Паўла Латушку суправаджаў дэпутат польскага Сейму, чалец Парламенцкай групы па пытаннях Беларусі Міхал Шчэрба:

-Я знаходжуся тут ад імя сенатараў і дэпутатаў, якія ўваходзяць у Парламенцкую групу па пытаннях Беларусі. Хачу выказаць падтрымку Паўлу Латушку, а таксама ўсім пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі, якія знайшлі прытулак у Польшчы. Мы павінны дакладна паведаміць, што той акт дзяржаўнага тэрарызму, які здарыўся ў небе над Беларуссю, гэта прадвеснік таго, што рэжым можа зрабіць з лідарамі дэмакратычных сілаў, якія знаходзяцца за мяжой. Паступаюць канкрэтныя пагрозы, некаторыя з іх зараз прадставіў спадар Латушка, пагрозы выкрадання і вывазу ў Беларусь у багажніку.

Аднак зараз паводле праваабаронцаў у Беларусі налічваецца больш за 450 палітычных вязняў, больш за 30 тысяч чалавек дазналі розныя праявы рэпрэсіяў. У жнівеньскія дні я асабісты быў у Мінску, бачыў параненых людзей з парванымі сківіцамі, з разорванымі стопамі, з дзірамі ў целе ад гумовых куляў… Зараз шмат з гэтых пацярпелых знайшлі прытулак у Польшчы, яны павінны мець магчымасць даваць паказанні польскім праваахоўным органам, каб можна было выкарыстаць універсальную юрысдыкцыю для пераследу злачынцаў рэжыму.

Мы маем дачыненне з небывалым тэрорам, з псіхічным і фізічным гвалтам, а нават з забойствамі. Польская пракуратура павінна быць актыўная ў гэтым кірунку, каб беларусы, якія нейкім цудам трапляюць у Польшчу, маглі даваць паказанні, а пракуратура гэта дакументавала. Гэта неабходна дзеля таго, каб у будучыні міжнародныя трыбуналы выкарыстоўвалі такія дакументы. Гэта неабходна, каб грамадзянін Лукашэнка не адчуваў сябе беспакараным.

Неабходна прама зараз паклапаціцца пра поўную абарону лідараў дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, якія знаходзяцца тут. Мы дакладна ведам, што агентура рэжыму на тэрыторыі Польшчы пачала праяўляць небывалую актыўнасць. Яны пагражаюць, пужаюць беларусаў, асабліва маладых і нявопытных беларускіх актывістаў.

Не павінна паўтарыцца сітуацыя, якая здарылася з Раманам Пратасевічам, які на працягу дзевяці месяцаў намагаўся атрымаць статут палітычнага ўцекача. Неэфектыўная праца адпаведных службаў прывяла да таго, што ён павінен быў шукаць міжнароднай дапамогі дзесьці ў іншай краіне.

Мы заклікаем пракуратура сур’ёзна паставіцца да гэтай справы, спадзяемся, што крымінальная справа, якая распачнецца, будзе знаходзіцца пад асабістым кантролем генеральнага пракурора Польшчы.


П. Латушка пасля падачы заявы ў Генеральную пракуратуру Польшчы, Варшава, 2 чэрвеня 2021 года П. Латушка пасля падачы заявы ў Генеральную пракуратуру Польшчы, Варшава, 2 чэрвеня 2021 года

Падаючы заяву ў Генпракуратуру Польшчы на ўсё сілавое кіраўніцтва Беларусі Павел Латушка адзначыў, што гэтым крокам ён таксама намагаецца прадэманстраваць, што беларусы ніколі не здадуцца ў сваёй барацьбе.

Заява лідара Народнага антыкрызіснага кіравання далёка не першая. Месяц таму адпаведную заяву падала група беларусаў у Нямеччыне. Таксама вядома пра заявы на злачынствы рэжыму пададзеныя так у пракуратуры Літвы,Чэхіі а таксама Польшчы.

Пацярпелыя ад рэжыму Лукашэнкі разлічваюць на прымяненне ўніверсальнай юрысдыкцыі, якая прадугледжвае, што ў сітуацыі, калі злачынствы, прызнаныя міжнародным правам, здзяйсняюцца ў адной краіне, злачынцаў можна прыцягнуць да адказнасці ў іншай краіне. Менавіта на выкарыстанне ўніверсальнай юрысдыкцыі разлічвае таксама і Павел Латушка.

Слухайце аўдыё!

яс/эж